Сяўба набірае абароты. Аграрыі ААТ “Шчучынаграпрадукт” актыўна засяваюць плошчы, адведзеныя пад раннія яравыя культуры

Штодзённа рупяцца аб будучым ураджаі і аграрыі ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Зараз тут актыўна сеюць яравы ячмень гатунку “Магутны” першай рэпрадукцыі

Усяго ў гаспадарцы плануюць засеяць 350 гектараў ранніх яравых і зернебабовых культур. Да канца наступнага тыдня мясцовыя аграрыі плануюць завяршыць гэтыя работы. Акрамя таго, сёлета ў ААТ “Шчучынаграпрадукт” плануюць засеяць 1500 гектараў кукурузы на збожжа і сілас, 355 гектараў цукровых буракоў і 180 гектараў аднагадовых траў, якія будуць выкарыстоўвацца для падкормкі і нарыхтоўкі кармоў.
Актыўная сяўба ідзе на полі каля вёскі Вярбілкі, тут працуе, можна сказаць, ветэран сяўбы – механізатар Генадзій Лукашэвіч. З 24 гадоў працы ў гаспадарцы 15 сезонаў ён актыўна задзейнічаны ў пасяўной кампаніі.